Юбілейная выстава ў мурах Музея бітвы за Днепр

У рамках адзначэння юбілею нашага музея — 35 угодак са дня яго адкрыцця 8 траўня 1985 г., — а таксама ў чарадзе святочных імпрэз напярэдадні Міжнароднага дня музеяў у лоеўскім Музеі бітвы за Днепр адкрыўся мемарыяльны дакументальны выставачны праект “Вялікі пачатак маленькага музея”.
У аснове экспазіцыйнага праекта палягаюць дакументы і фатаграфіі, а таксама і іншыя музейныя прадметы са збору Музея бітвы за Днепр і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Дарэчы, тады — у 1985 годзе, — лоеўскі музей і адкрываўся менавіта як філіял мінскага ваеннага музея. Гэта абумовіла не толькі яго далейшы лёс, але і ўдзел абодвух музеяў у падрыхтоўцы выставы, дый саму назву.
Даведацца больш пра выставу можна тут.
 
41