“Мая сям’я – маё багацце!”: падвядзенне вынікаў

З27 сакавіка па 15 мая 2020 г. у Краязнаўчым музеі праходзіла акцыя “Мая сям’я – маё багацце!”, прысвечаная гісторыі сям’і. У ёй прынялі ўдзел 25 сем’яў, якія прадставілі 88 фотаздымкаў са сваіх сямейных альбомаў. На фотаздымках рознага часу – выявы бабуль і дзядуль, татаў і мам, братоў і сясцёр. Фотаздымкі на працягу ўсяго часу правядзення акцыі былі даступнымі для прагляду ў анлайн-рэжыме. Вынікам акцыі “Мая сям’я – маё багацце!” стала стварэнне фотавыставы, якую можна паглядзець тут.

Мы ўдзячны ўсім удзельнікам фотавыставы і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

127