Да дня вызвалення Беларусі

76 год таму, 4 ліпеня 1944 года, воінамі Савецкай Арміі, сумесна з партызанамі Нарачанскага краю ад нямецка-фашыскіх захопнікаў быў вызвалены горад Мядзел.
Партызаны брыгады імя Варашылава яшчэ з канца 1943г блакіравалі варожы гарнізон ў Мядзеле. Ён не меў сувязі з іншымі гарнізонамі праціўніка. Народныя мсціўцы спынялі усе спробы даставіць боепрыпасы і харчаванне немцам з боку Пастаў, якія неаднойчы прадпрымаліся фашыстамі вясной 1944 года. Але намер немцаў дэблакіраваць Мядзель не меў поспеху. Характэрны ў гэтых адносінах бой адбыўся 27 сакавіка 1944 г. каля в. Пасынкі. Фашысты сіламі да 200 чалавек, на некалькіх аўтамашынах, з танкеткай і бронемашынай паспрабавалі прарвацца ў Мядзел. Іх перапыніў, сустрэўшы з сасады, атрад імя Чапаева. Бой працягваўся каля 7 гадзін. Калі на дапамогу “чапаеўцам” падышоў атрад “Перамога”, немцы пачалі адыходзіць, панезшы вялікія страты.
23 чэрвеня 1944г. пачалася буйнамаштабная наступальная аперацыя «Баграціён». У ёй удзельнічалі ўсе сілы 1-га Прыбалтыйскага, 1,2 і 3-га Беларускіх франтоў.
Партызаны і мясцовае насельніцтва ведалі, што пачалося вызваленне беларускай зямлі ад няволі. У такія дні камандыванне брыгады імя Варашылава прымае цвёрдае рашэнне не выпусціць ніводнага фашыста з Мядзельскага гарнізона і прымусіць іх трымаць адказ за зробленыя злачынствы. Вакол гарнізона змыкаецца кальцо акружэння. У Баклаях, Качаргах, Навасёлках - ва ўсіх навакольных вёсках знаходзіліся партызаны. Яны занялі ўсе выгадныя пазіцыі, каб не даць магчымасці немцам і паліцэйскім непрыкметна ўцячы на захад. Камендант нямецкага гарнізона Штандле спадзяваўся , што часткі , якія адыходзяць ад фронту , дапамогуць яму адкінуць партызан, аднак надзеі яго не спраўдзіліся . Гітлераўцы тройчы спрабавалі прарвацца ў напрамку Баяры - Лотва на Паставы , але беспаспяхова.
2 ліпеня 1944г. 277-я стралковая дывізія генерала С.Ц. Гладышава разам з 7 -й гвардзейскай механізаванай брыгадай генерала Радыёнава з дапамогай партызанскіх брыгад імя Ракасоўскага і Будзёнага авалодалі Баярамі і Будславам . Яны ўзялі пад кантроль чыгунку Полацк - Вілейка , чым пазбавілі 3-ю танкавую армію генерала Г. Рэйнгарда апошняй вельмі важнай камунікацыі. У гэты ж дзень частка партызанскіх атрадаў ім.Будзенага пад камандаваннем В.А. Чаркасава і камісара Д.Харына ўварвалася ў в.Будслав , разграміла варожы гарнізон і ўтрымлівала мястэчка да прыходу 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса. Затым В.А.Черкасов пасадзіў сваіх партызан на танкі і машыны і адправіўся вызваляць Крывічы і Княгінін .
Генерал Гладышаў прыняў рашэнне разграміць Мядзельскі гарнізон сіламі палка другога эшалона з дапамогай партызанскай брыгады им.Варашылава, а свой правафлангавы 850-ы стралковы полк накіраваць на праследванне праціўніка ў напрамку Вільнюса .
У той час партызаны накіравалі мядзельскаму начальніку гарнізона ультыматум наступнага зместу: “Гауптман Штандле! Ваш гарнизон окружен плотным кольцом партизан и Вам выхода нет. Во избежание кровопролития предлагаем сложить оружие и сдаться. Три часа на раздумывание. В случае отказа – штурмуем. А это Вам, гауптман, вашим головорезам и прихвостням – смерть. Ответ немедленно. Комбриг Крысов. Комиссар Шевченко. Начштабриг Карабанов. 3-го июля 1944 года, м.Мядель.»
Адказ быў кароткім: «Комбригу Крысову, комиссару Шевченко, начштабригу Карабанову. Имперские войска великой Германии бандитам в плен не сдаются. Гауптман Штандле. 3-го июля 1944 года, м.Мядель.»
Адказ Штандле ўзбурыў Шаўчэнка і Крысава. Яны нават пабаяліся паведаміць яго камандаванню атрадаў, ведаючы, што тады ўжо не стрымаць іх ад раптоўнага штурму. Было вырашана трымаць блакаду гарнізона.
4 ліпеня 1944 г у 11 гадзін раніцы ў раёне вёскі Навасёлкі адбылося аб'яднанне воінаў 850- га стралковага палка пад камандаваннем Дзмітрыя Кузьміча Марозава і партызанскай брыгады им.Ворошилова пад камандаваннем Івана Ніканоравіча Крысава . Даведаўшыся , што партызаны блакавалі гарнізон у Мядзелі і з-за недахопу сілаў не могуць яго разграміць , палкоўнік Дзмітрый Кузьміч Марозаў паабяцаў дапамагчы . Атрымаўшы дазвол генерала С.Ц.Гладышава , камандзір стралковага палка з адным батальёнам 4 ліпеня 1944 г рушыў праз Мікасецк на Навасёлкі. Тут падчас сустрэчы з камандаваннем брыгады ім.Варашылава Дзмітрый Марозаў напісаў Штандле свой ультыматум: «Господин комендант гарнизона Мядель! Я, командир Красной Армии, предлагаю немедленно сдаться и через моего посланца уведомить о своем согласии. Срок – два часа. В случае отказа начинаю атаку при поддержке артиллерии, минометов и танков. Полковник Морозов». Уручыўшы пасланне ардынарцу Буханаву і лейтэнанту Арлову , з белых сцягам іх атправілі ў гарнізон. Назад парламенцёры прывезлі адказ, напісаны прама на ультыматуме палкоўніка Марозава: «Господин полковник! Очень прошу Вас дать мне на размышление время до 16 – 17 часов для принятия решения о капитуляции». Палкоўнік чырвоным алоўкам на той жа паперцы напісаў апошняе папярэджанне: «Немедленная сдача в плен. В противном случае – атака!». Яно было адпраўлена конна з разведчыкам Стаханавым, якому ў дапамогу вырашана было паслаць самаходку. Услед за ёй падняліся па ўсяму фронту салдаты і партызаны і рушылі да Мядзеля. Гарнізон здаўся. Гаўптман Штандле застрэліўся.
Так 4 ліпеня прайшоў дзень вызвалення для жыхароў Мядзела. Вялікі дзень! Здавалася, што ўсё самае страшнае засталося ў мінулым… Але, на жаль, гэта было не так. Яны помсцілілі… 5 ліпеня, на другі дзень вызвалення, фашысты бамбілі вёску Навасёлкі. Першы раз бамбілі у ноч з 4 на 5 ліпеня, але бомбы падалі на поўнач ад вёскі. А раніцай 5 ліпеня бомбы пасыпаліся на саму вёску. У кніжцы У. Ліпскага “Нарачанская чайка” прыведзены ўспаміны народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч пра тое, як немцы бамбілі яе родную вёсачку: “Хіба забудзеш такое! Бомбы траплялі ў хаты. Гінулі цэлыя сем’і. Мы з мамай пабеглі ратавацца у бок Паповых гор. Беглі, наступалі босымі нагамі на гарачыя асколкі. Кіламетры за два ад вёскі прыпыніліся…У чорным небе раўлі самалёты-чужынцы. Мама кашляла, а я закрывала ёй рот, каб не пачулі з самалётаў…”. А вось што ўзгадвае Мішчанка Надзея Васільеўна, уражэнка вёскі Навасёлкі: “Кулі і асколкі забілі дарослых і дзяцей. Запалалі хаты. Перасталі біцца сэрцы школьнікаў Тамары і Лены Малевіч, іх мамы, Леаніда Роўды і яго сястры Зіны. Малько Лявон і яго жонка Барбара згарэлі ў сваёй хаце. Сына і дачку Хвалько Тумаша смерць дагнала ля сваёй хаты. Узрыўная хваля сына Толю ўскінула ў калодзеж. Загінуў маленькі Віця – сын Хвалько Ксені. Вой, грукат выгнаў з хаты сям’ю Захарэвіча Фамы. На двары яго кантузіла, жонку Ганэту забіла. Яна трымала за руку сваю дачушку Марусю, якая перапугаўшыся вырвалася з рук маці. Малая засталася жыць”.
Што застаецца у сэрцах людзей, ці загоіцца рана? Боль і адчай за гэтыя, і мільёны другіх загубленых жыццяў. Светлая ім памяць. Бязмерная падзяка, тым, хто не шкадуючы сябе, ратаваў нашу Радзіму ад бязлітасных акупантаў. Ніколі не забудзем. Вера і надзея на тое, што на лёс нашага краю больш ніколі не выпадуць жудасы вайны…

1337