Віртуальная экскурсія па выставе “Вам ліст”

На працягу 35 гадоў супрацоўнікі музея актыўна займаюцца зборам прадметаў музейнага значэння, звязаных з фарсіраваннем Дняпра і вызваленнем Лоеўскага раёна. Асаблівае месца сярод іх займаюць франтавыя лісты. Напісаныя шмат гадоў таму, яны кранаюць нас сваёй шчырасцю, дабрынёй і любоўю да родных, верай і надзеяй. Гэтыя каштоўныя рэліквіі ваенных гадоў, якія мы беражліва захоўваем, можна ўбачыць на выставе “Вам ліст”.
61