Вядомы беларускі жывапісец Уладзімір Васільевіч Уродніч нарадзіўся 22.05.1942 года на хутары Лучкі, каля вёскі Вялікія Арлы Столінскага раёна. У 16 гадоў ён паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча (1958-1963). У 1963 годзе У. Уродніч быў прыняты ў Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Мастак працуе ў жанры станковага жывапісу. Піша тэматычныя карціны, партрэты, пейзажы. Асноўная тэматычная накіраванасць - людзі і справы роднага краю.
Удзельнік многіх Усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных выстаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1992 г. мастаку прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".
"ПЛЫВУЦЬ АБЛОКІ НАД РАДЗІМАЙ"
з 20 верасня, 2020 - 13:00 да 20 кастрычніка, 2020 - 17:00
Рэспубліка Беларусь, 225501, Брэсцкая вобл., г Столін, парк "Маньковічы"
- 9750 праглядаў