26 верасня ў рамках правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2020" (г. Чэрвень) адбылася прэзентацыя выставачных праектаў музеяў Мінскай вобласці: "Гісторыя і памяць малой радзімы" і "Прыгажосць роднай зямлі".
Мінскі абласны краязнаўчы музей выступіў куратарам дадзеных праектаў.
Дырэктар ДУ "МАКМ" Чарнецкая А.А. правяла экскурсію для старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Орды М.С. і гасцей мерапрыемства.