Музейны занятак "Беларускі традыцыйны пояс"

Сябры,

Навучальны год у самым разгары! Хутка ўжо скончыцца першая чвэрць і вучні пойдуць на асеннія вакацыя. Але супрацоўнікі нашага музея не сядзяць на месцы, а рыхтуюць цікавыя заняткі для школьнікаў. Так, старшы супрацоўнік музея правяла для навучэнцаў 8-ага класа СШ№7 музейны занятак "Беларускі традыцыйны пояс". Падчас занятку вучні дазналіся гісторыю пояса, пазнаёміліся з асноўнымі прыёмамі вырабу беларускіх паясоў, з месцам традыцыйнага пояса ў беларускай абраднасці, з станам пояса ў сучасным жыцці беларускага грамадства.

Азнаёміцца са спісам усіх музейных заняткаў можна ў раздзеле "Тэматыка экскурсій, лекцый, музейных заняткаў".

937