26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Сёння, 26 лістапада, споўнілася бы 90 год Уладзіміру Караткевічу – класіку беларускай літаратуры, пачынальніку беларускага гістарычнага дэтэктыву.

Для ўсіх неабыякавых да творчасці Уладзіміра Сямёнавіча раім звярнуць увагу на наступныя online праекты:

1. Да 90-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча А1 і Onliner распачалі новы праект «Падказкі Караткевіча». На пряцягу сямі тыдняў на адмысловай старонцы партала казкі класіка будуць ажываць у агучцы знакамітых беларускіх тэатральных акцёраў https://sp.onliner.by/padkazki-karatkevicha

2. Літаратурна-музычны спектакль «Наш Караткевіч» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі РТБД. Можна паглядзець online а 19.00 26 лістапада на voka.

3. Навюткі фільм «Уладзімер Караткевіч. Дзікае паляваньне вяртаецца!» ад каманды «Лябірынтаў».

А доўгія восеньскія, кажы ўжо зімовыя, вечары можна вабіць за адным з раманаў класіка: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», пачытаць эсэ Уладзіміра Сямёнавіча.

Сябры, усім не хварэць і быць у добрым гуморы ^-^

186