Новы год — новыя дасягненні!

Старшыя навуковыя супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання прынялі ўдзел у XXVII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і атрымалі Дыпломы III ступені.

Работа Дзіяны Кашкур была прысвечана выдавецкай справе ў Полацку ў 1917—1941 гг. Ірына Малей даследавала тэму вызвалення Полаччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ўспамінах воінаў 4-й Ударнай Арміі.

Віншуем калег і чакаем новых перамог!

835