Запрашаем на «Дыялог аб цагліне»!

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка запрашаюць на адкрытую лекцыю «Дыялог аб цагліне», прымеркаваную да Дня сусветнай спадчыны. Лекцыю чытае вядучы навуковы супрацоўнік навукова-рэстаўрацыйнага аддзела музея-запаведніка Аляксандр Салаўёў. Ён шмат гадоў прысвяціў вывучэнню гісторыі і архітэктуры ацалелай гарадской забудовы розных стагоддзяў. Праз прызму развіцця цаглянай вытворчасці і будаўніцтва Полацка са старажытнейшых часоў А. Салаўёў у папулярнай форме раскажа пра буйнейшыя архітэктурныя помнікі горада, падзеліцца малавядомымі фактамі пра такі, здаецца, звычайны будаўнічы матэрыял, як цэгла, і выкажа аўтарскую гіпотэзу аб магчымым месцы размяшчэння сярэдневяковай полацкай ратушы.

Чакаем вас у нядзелю 18 красавіка а 12-й гадзіне па адрасе вул. Ніжне-Пакроўская, 22 (Музей беларускага кнігадрукавання).

Уваход бясплатны. Тэлефон для даведак: +375 214 46-57-25.

730