Удзел у семінары «Роля літаратурнага музея ў развіцці ўнутранага турызму»

Супрацоўнікі Дома-музея Адама Міцкевіча прынялі ўдзел у семінары «Роля літаратурнага музея ў развіцці ўнутранага турызму», арганізатарам якога выступіла Нацыянальнае агенства па турызму. Семінар прайшоў 14 красавіка 2021 г. у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (г. Мінск).

Удзельнікі паглядзелі відэаролік аб музеі і жыцці паэта, пачулі аб новых формах работы з наведвальнікамі, асаблівасцях актывізацыі дзіцячай аўдыторыі, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай агляднай экскурсіі. Завяршылася сустрэча ў фармаце экскурсіі "Таямнiцы Купалавага парку».

Больш падрабязна чытайце (+ шмат фота) на сайце Нацыянальнага агенства па турызму - https://www.belarustourism.by/news/interaktiv-v-literaturnom-muzee/ 

 

722