Перайманне вопыту калег

Днямі загадчык музея Славіна Гаўрылава дзялілася вопытам з калегамі - прадстаўнікамі розных музеяў Беларусі - у стварэнні экспазіцыі па сучаснаму перыяду ў рэгіянальным музеі. Слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі для музейных супрацоўнікаў, што адбываліся ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, пазнаёміліся з этапамі работы над стварэннем новай экспазіцыі ад выпрацоўкі канцэптуальнага рашэння калектывам навуковых супрацоўнікаў да выкарыстання розных формаў асветніцкай работы ў новай прасторы. Прыкладам практычнага выкарыстання тэарэтычных ведаў стала створаная ў Краязнаўчым музеі Полацка экспазіцыя "Ганаровыя грамадзяне горада Полацка". Падчас лекцыі акцэнт быў зроблены на значнасці фондавай дзейнасці музея, бо слухачамі былі менавіта супрацоўнікі фондаў, і якасці фондавых збораў як у шырыні прадстаўленасці прадметаў у складзе калекцый, так і глыбіні вывучанасці кожнага з іх.

848