Выпускны баль у музеі

Праграма "Івянец – горад майстроў"

Прапануем наведаць Івянец, які здаўна славіўся як горад майстроў. Івянецкі музей традыцыйнай культуры гасцінна расчыніць дзверы, каб расказаць пра масцеравіты івянецкі лад жыцця.

  • Экспазіцыя музея складаецца з некалькіх раздзелаў: «Мінулае і сучаснасць Івянца", "Кераміка. Традыцыі і сучаснасць", " Творчасць разьбяра па дрэве А.Пупко ", выстаўка карцін Вольгі Ярэська.
  • Побач з музеем знаходзяцца майстэрня "Ткацтва" і "Ганчарня". Майстар - ганчар спецыяльна для гасцей вытачыць гаршчок, (падорыць пано – аснову і гаршчэчак). Ткачыха пакажа, як вырабіць льняную нітку і выткаць ручнік – абярэг, (набудзем ляльку і падвесім да пано).
  •  Майстар – клас па лепцы з гліны  - і кожны з вас ужо майстар!
    Вы не толькі засвоіце традыцыі лепкі, а і атрымаеце эстэтэтычнае задавальненне.
  •  P.S. Тут жа ў майстэрнях прапануецца набыць сувеніры .
  •  Далей група накіроўваецца на тэрыторыю сядзібна -паркавага комплексу (помнік эклектычнай архітэктуры пачатку ХХ ст.). Тут прапануем наведаць майстэрню па апрацоўцы драўніны, дзе майстар паказвае прыёмы разьбы па дрэве, ( птушка для пано) і майстэрню «Кузня». (падкова)
  •  У «Музеі местачковага побыту» вы патрапіце ў атмасферу ХХ ст.
  • Уручэнне падарунка настаўніку – пано, сабранае пад час экскурсіі.

Далей гасцей чакае музычна – гульнёвая праграма і частаванне  івянецкімі блінцамі з гарбатай на зёлках.Кошт – 15.00  (на групу 40+) + 20.00 на сувенір для настаўніка .

Тэл.: 801772 63541, +375295638493

745