Не толькі пра музей…

Учора ў канферэнц-зале музея адбылася сустрэча «Не толькі пра музей…», на якую завіталі нашы сталічныя калегі і добрыя сябры — супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Загадчык музея Міхаіл Аляксандравіч Бараноўскі пазнаёміў удзельнікаў імпрэзы з гісторыяй сваёй установы, якая, дарэчы, у гэтым месяцы адсвяткавала 40-гадовы юбілей. У якасці падарунка Музею Багдановіча былі ўручаны нашы музейныя выданні і салодкія пачастункі. Госці таксама з’явіліся не з пустымі рукамі: Юлія Багуславаўна Мацук (загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея) і Ірына Вітальеўна Мышкавец (вядучы навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела) прэзентавалі новыя выданні: «Аўтографы Максіма Багдановіча» і «Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча». Размова атрымалася не толькі змястоўная і карысная з прафесійнага пункту погляду, але знайшлося месца і вясёлым жартам.

Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва з нашымі калегамі і чакаем новых цікавых сустрэч!

836