1 жніўня 1943 года - расстрэл сясцёр назарэтанак

У нядзелю 1 жніўня 1943 года на світанку ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградка гітлераўцы расстралялі 11 сясцёр-назарэтанак.

31 ліпеня 1943 года ў кляштар да сясцёр прыйшлі з гарадской управы з загадам з’явіцца ў гебітскамісарыят. А раніцай, у нядзелю, 1 жніўня 1943 года сёстры назарэтанкі былі расстраляны ў некалькіх кіламетрах ад Навагрудка, каля Батароўкі. “Невінаватыя святыя сёстры прынялі смерць з пачуццём выкананага абавязку перад Богам і перад людзьмі”. Гэтыя словы сказаў нямецкі афіцэр, які быў сведкай іх расстрэлу. Адзінаццаць сясцёр прынялі пакутніцкую смерць, сястра Малгажата засталася ў жывых, каб далей прадаўжаць справу сваіх сябровак. Бог прыняў іх ахвяру: прысуджаныя да смерці засталіся жывымі.

6 сакавіка 2000 года сёстры былі беатыфікаваны.

Раім паглядзець лекцыю-прэзентацыю "Пакутніцкі шлях"

748