Прыгожае месца для непаўторных фотаздымкаў

На фоне гарадской забудовы г. Валожына па вуліцы М.Горкага выдзяляецца будынак краязнаўчага музея, які сваёй незвычайнай архітэктурай вабіць турыстаў і  гасцей горада. Тут калісьці жыў мясцовы бургамістр Станіслаў Швед. Гэты будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму 1920-х гг.

Вельмі часта маладыя пары выбіраюць гэта месца для непаўторных вясельных фотаздымкаў. Яны любяць фатаграфавацца на балконе музея, сярод прыгожых, зялёных туй і другіх ландшафтных кампазіцый на тэрыторыі ўстановы.

861