5 жніўня 1262 г. перамога пад Длугасёдламі

Позна ўвесну 1262 году Шварн браў удзел у выправе Міндоўга на Мазовію. Па захопе Плоцку яны аблажылі ў Яздаве пад Варшавай мазавецкага князя Земавіта з сынам Конрадам. У выніку здрады Яздаў захапілі войскі Міндоўга і Шварна, у час штурму загінуў Земавіт, а Конрад трапіў у палон. Паводле адной з версіяў, Шварн уласнаруч адсек галаву Земавіту, свайму швагру, які трапіў да яго ў палон, але гэта гэта версія ставіцца пад сумнеў. Мазавецкае рыцарства наладзіла пагоню, але пацярпела паразу ад войскаў Міндоўга і Шварна пад Длугасёдламі 5 жніўня 1262 году.

739