Цікавы прадмет з фондаў музея - партрэт Адама Міцкевіча з пер'яў

У музейнай калекцыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” ёсць аўтарская работа былога дырэктара дома-музея А.Міцкевіча Сокал-Кутылоўскага Леаніда Антонавіча  - партрэт “Адам Міцкевіч”.

Гэта – ручная работа, выкананая з пер’яў птушак у аўтарскай тэхніцы. Пагрудная выява Адама Міцкевіча ў анфас, у авале з залацістай акантоўкай, наклеена на кардон і змешчана пад шкло, якое пафарбавана ў чорны колер.

У музей дадзены прадмет паступіў у лістападзе 1955 года.

787