ФОТАКОНКУРС

З нагоды святкавання 145-ай гадавіны з дня нараджэння выбітнага фотамастака Яна Булкага Навагрудскі краязнаўчы музей аб'яўляе фота конкурс! Абмежаванняў па ўзросту няма, запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел.

Для пошуку натхнення прапануем пачытаць кнігу Яна Булгака “Край дзіцячых гадоў”

“Край дзіцячых гадоў” – гэта кніга ўспамінаў Яна Булгака, яна адкрывае невядомую дагэтуль асобу знакамітага фатографа як майстра мастацкага вобраза і слова. Ян Булгак аднаўляе на старонках успамінаў Наваградчыну канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, стварае жывы вобраз сваёй страчанай радзімы, апісваючы старыя шляхецкія сядзібы і іх жыхароў. Наваградчына — частка еўрапейскага свету. Тут склалася свая традыцыя ўзаемаадносін паміж людзьмі, калі «ўсе парадніліся паміж сабой альбо, як найменш, зблізіліся праз сяброўскія суседскія адносіны». Гэту кнігу эксперты Оксфардскага універсітэта нават ставяць на адзін узровень з “Панам Тадэвушам” Адама Міцкевіча. Выданне багата ілюстравана аўтарскімі фотаздымкамі Яна Булгака.

Кніга вельмі атмасферная, пагружае ў зусім невядомы і страчаны для нас свет. Магчыма “Край дзіцячых гадоў” натхніць кагосьці з Вас, спадарства, на шэдэўр :)

Правілы конкурса:

1. Кожны ўдзельнік можа прадставіць не больш за 1 фота працу

2. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца працы з Навагрудскімі краявідамі, краявідамі Наваградчыны; працы, натхнёныя творчасцю Яна Булгака

3. Фота з камп’ютарнай апрацоўкай дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Калі ласка стаўце паметку. Апрацаваныя працы будуць ацэньвацца асобна

4. Працы прымаюцца да 31 кастрычніка 23.59

5. Усе працы павінны быць дасланыя ў электронным варыянце альбо перададзеныя супрацоўнікам музея раздрукаванымі разам з запоўненай формай на ўдзел у конкурсе

6. Усе працы будуць прадстаўлены журы, якое і абярэ пераможцаў і найлепшыя працы для выставы

7. Пераможцы будуць аб’яўлены ў лістападзе 2021

8. Кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб удзеле ў конкурсе

Працы дасылаць у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей да 31 кастрычніка 2021 г. на email: ukngkm@mail.ru або на паштовую скрыню:

231400, г.Навагрудак, ул.Гродненская, 2, УК «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей».

698