Да Дня маці ў гонар Маці

14 кастрычніка 2021 г. у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” пачала працаваць выстаўка “Матулін ручнік”.

На выставе прадстаўлены работы Марыі Ксавераўны Сасонка.

Невыпадкова мы ўзгадваем пра Марыю Ксавераўну у Дзень маці. Народная мудрасць, дабрыня і чуласць, высокі прафесіяналізм і неверагодная працавітасць сталі прыкладам для родных дзяцей і тых, хто хоць аднойчы сустракаўся з гэтай жанчынай.

З дзяцінства прывучана да працы, у 14 гадоў пачала займацца ткацтвам.

У 17 гадоў пайшла працаваць на Івянецкую фабрыку мастацкай керамікі і вышыўкі, дзе пры яе ўдзеле быў створаны цэх ткацтва.

У 1966 г. ёй прысвоена званне “Народны ўмелец”.

З 1996 г. да 2015 г.  працавала метадыстам па ткацтву у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.                                                    

Была сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

У 2011 г. прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.

М.К. Сасонка стварыла шмат тканых вырабаў: ручнікі, сурвэткі, посцілкі, дываны. Марыя Ксавераўна шчыра дзялілася сваімі вырабамі з людзьмі. І сёння, трымаючы ў руках ручнік ад майстрыхі, узгадваем яе добрымі словамі.

30