Запрашаем на куратарскую экскурсію па літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Сямейная старонка: браты Гілевічы» (да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча і да 85-годдзя беларускага празаіка Міколы Гіля)

3 і 4 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева правядзе куратарскую экскурсію па экспазіцыі. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Сямейная старонка: браты Гілевічы” прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў і ўключае ў сябе     матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: кнігі, рукапісы братоў, іх асабістыя рэчы і фотаздымкі, ілюстрацыі да твораў Гілевічаў і шмат іншага.

Знаёмцеся, Вольга Гулева – куратар літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Сямейная старонка: браты Гілевічы”, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела. Працуе ў музеі больш за 20 гадоў, аўтар навуковых канцэпцый самых розных экспазіцый і праектаў.

<

3 і 4 лістапада 2021 г. Пачатак а 18-й гадзіне.
Уваходны квіток: 3 рублі.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13
даведкі і папярэдні запіс па тэлефонах: (017) 363 56 21, 363 94 65.

663