Невядомы Наваградак. «Крэсовая» архітэктура

Шмат хто з гасцей Наваградка здзіўляецца незвычайнай архітэктурай гораду. Праўда, трэба адзначыць, што не ўсе даходзяць да самых цікавых аб’ектаў гораду.

Пачнем мы сёння з прыкладаў так званай «крэсовай» архітэктуры, а менавіта з калоніі чыноўнікаў у так званым «закапанскім» стылі, ці як кажуць госці гораду «домікаў з белымі калонамі».

Што такое «закапанскі» стыль? Гэта архітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х гадах XIX стагоддзя. Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элементамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгалля. Галоўнымі асаблівасцямі стылю з'яўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасць дэкаратыўных элементаў.

У 1920-я гг. польская адміністрацыя ў Заходняй Беларусі будавала так званыя ўрадавыя калоніі. Распрацоўваліся арыгінальныя праекты жылых катэджаў і адміністратыўных будынкаў. Наваградак як раз і быў у ліку тых гарадоў, дзе ўзніклі такія калоніі. Сёння такія дамкі можна пабачыць у раёне аўтавакзалу: 2 прыватныя дамкі, кожны з іх будаваўся для асобнай сям’і; і два вялікіх дамы (рэстарацыя «Валерыя» і дом з рознымі крамамі), кожны быў разлічаны на дзве асобныя сям’і. І яшчэ колькі такіх дамоў можна знайсці на суседняй Чырвонаармейскай вуліцы (літаральна перайсці праз дарогу). Дом з калонамі можна знайсці і на вуліцы 1-ага Мая.

Чакайце на працяг...

710