Цікавы прадмет з фондаў — вядро для лёду для астуджэння шампанскага

Сёння мала хто ведае, у чым заключаецца прычына выкарыстання такога элегантнага аксэсуара для сервіроўкі стала як вядро для лёду для ахалоджвання шампанскага. Назва ёмістасці мае англійскае паходжанне - wine cooler і даслоўна перакладаецца як «ахаладжальнік віна». Таму агульнапрынятае назва вядзерца - кулер.

Да пачатку дзевятнаццатага стагоддзя яно мела высокую каштоўнасць у побыце. Тады яшчэ не была вынайдзена тэхналогія, дзякуючы якой можна было збавіцца ад асадку,  які фарміраваўся ў бутэльках у выніку выспявання шампанскага. Калі тэмпература напою станавілася на 7 градусаў вышэй за нуль, асадак уздымаўся, робячы шампанскае мутным, надаючы яму непрыемны водар. Для таго, каб шампанскае заставалася прахалодным доўгі час, было вынайдзена спецыяльнае прыстасаванне - вядро для лёду пад шампанскае.

З пачатку дзевятнаццатага стагоддзя вядро для шампанскага пачало выконваць толькі эстэтычную мэту для прыгожай падачы астуджанага напою.

У фондах музея ёсць экзэмпляр такога каштоўнага прадмета побыту. Выраблена вядро на нямецкай фабрыцы “Вілерой і Бох” (Villeroy&Boch) у Дрэздэне. Мяркуючы па тыпу нанесенага кляйма, якое за стагоддзі неаднаразова відазмянялася, такое кляймо ставілася ў 1874-1909 гг.

Вядро фарфоравае, белага колеру, простай лаканічнай формы, крыху расшыраннае ўверсе. Упрыгожана роспісам з выявай кветак. Для зручнасці выкарыстання па баках зроблены круглыя ручкі. На тыльным баку дна стаіць карычневае кляймо: пад малюнкам Гермеса ў крылатым шлеме і двух жэзлаў-кадуцэяў арнаментальны знак з гарызантальным надпісам "VILLEROY & BOCH", ніжэй паўколам надпіс "DRESDEN". Асобна ў цесце выціснуты літары "KS", "D" і лічба "2". Унутры вядра таксама ёсць круглае кляймо (нечытэльнае, амаль сцёртае).

Дадзены прадмет перадала ў дар музею жыхарка г.Эльблонг,  падчас турыстычнай паездкі ў Навагрудак у красавіку 1991 года.

671