13 лістапада — дзень, калі нарадзілася Эмілія Плятэр

13 лістапада 1806 года нарадзілася Эмілія Плятэр - беларуская фалькларыстка, прадстаўніца шляхецкага роду і ўдзельніца паўстання 1830—1831 гадоў.

Эмілія Плятэр стала адным з сімвалаў паўстання. Гэты сімвал, дзяўчына, якая змагаецца за сваю Радзіму, набыў вялікую папулярнасць на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай, а таксама і за мяжой. Адам Міцкевіч увекавечыў Эмілію ў сваім вершы «Смерць палкоўніка» (1832 год):

У капліцы для ўсіх - насцеж дзверы.
Там ляжаў ён на лаве - ў спакоі чало.
У руках яго - крыж, збоч - нягнуткі
Нож-кінжал і ружжо, ва ўзгалоўі - сядло.
Люд дзівіўся: такі маладзюткі!

Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі...
Хто ж мог знаць, што баёў завадатар
Быў... дзяўчынай! Была - слёз не трэба, жанкі -
То ліцвінка Эмілія Плятэр!

631