Пра кнігу «Полоцкая Покровская церковь: краткий исторический очерк»

Восенню 2021 г. выйшла ў свет кніга «Полоцкая Покровская церковь: краткий исторический очерк», якая стала 22-ім выпускам серыі «Наследие Полоцкой земли». Аўтары нарысу — супрацоўнікі навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Юлія Аўчыннікава і Аляксандр Салаўёў.

Новае выданне з'яўляецца працягам вывучэння гісторыі полацкага Пакроўскага храма, якое пачалося ў 1990-я гг. гісторыкам-краязнаўцам Л.Ф. Данько. Сімвалічна, што брашура «Храм Покрова Пресвятыя Богородицы во граде Полоцке» Л.Ф. Данько, якая выйшла ў 2004 г., паклала пачатак папулярнай серыі выданняў, аб'яднаных пад агульнай назвай «Наследие Полоцкой земли».

За апошнія гады даследчыкам сталі даступныя новыя архіўна-дакументальныя, графічныя і археалагічныя матэрыялы, якія дазволілі больш дэталёва асвятліць гісторыю Пакроўскага храма, а таксама лёсы людзей, якія ў розны час цесна звязалі з ёй свой жыццёвы шлях. Вынікі гэтых даследаванняў і багаты ілюстрацыйны матэрыял прадстаўлены аўтарамі ў кнізе «Полоцкая Покровская церковь: краткий исторический очерк».

Выданне можна набыць:

  • у краме «Белкніга» (г. Полацк, вул. Камуністычная, 21)
  • у царкоўнай лаўцы храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы (г. Полацк, пр-т Ф. Скарыны, 48)
617