Прэзентацыя зборніка гісторыка-біяграфічных твораў пра пісьменнікаў ХІХ стагоддзя “Слаўная кампанія: рэANIMAцыя”

11 снежня а 12-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на прэзентацыю зборніка гісторыка-біяграфічных твораў пра пісьменнікаў ХІХ стагоддзя “Слаўная кампанія: рэANIMAцыя”.

Гэтая кніга – вынік творчасці ўдзельнікаў конкурса, які праводзіўся кафедрамі гісторыі беларускай літаратуры, тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ і рэдакцыяй часопіса “Маладосць” пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі. Маючы адной з мэт папулярызацыю гісторыі айчыннай літаратуры, спраўдзіўшы чаканні арганізатараў, конкурс “Слаўная кампанія: рэANIMAцыя” даў не толькі новыя біяграфічныя творы, здольныя зацікавіць школьнікаў і настаўнікаў літаратуры, але і “справакаваў” назву гэтага зборніка.

Шпіёны, паўстанне, каханне і здрада, запал і адчай… Пакутлівыя і шчаслівыя акалічнасці творчасці і лёсаў жывых людзей... Перад аўтарамі стаяла задача карэнным чынам змяніць уяўленне пра слаўную кампанію нашых пісьменнікаў ХІХ стагоддзя: каб не працягвалі яны быць плоскімі партрэтамі, а былі літаральна ажыўлены сучасным мастацкім словам. І гэта канкурсантам удалося.

На прэзентацыі зборніка выступяць ініцыятары выдання, адказныя за яго выпуск, літаратуразнаўцы, а таксама маладыя аўтары дакументальна-мастацкіх твораў пра Вікенція Равінскага, Яна Чачота, Яна Баршчэўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Франца Савіча, Уладзіслава Сыракомлю, Вінцэся Каратынскага, Кастуся Каліноўскага, Пранціша Вуля і Войслава Савіча-Заблоцкага, якія прадстаўлены ў зборніку.

Уваход вольны!

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 342-09-81.

653