Акцыя «Уключайся!» працягваецца

На пляцоўцы Краязнаўчага музея Полацка месяц таму стартавала маладзёжная акцыя «Уключайся!», прысвечаная 95-годдзю музея. Навучэнцам школ і каледжаў супрацоўнікі музея прапанавалі квэсты і квізы рознай тэматыкі, распрацаваныя на аснове экспазіцыйных матэрыялаў. Менавіта ў такім фармаце можна ўбачыць самыя цікавыя экспанаты, пашырыць свой кругагляд і падзяліцца ўбачаным са сваімі сябрамі. Акцыю ўжо актыўна падтрымалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка», выхаванцы Полацкага раённага ЦДзіМ, а таксама навучэнцы школ Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Краязнаўчы музей чакае новых удзельнікаў акцыі «Уключайся!» да 26 снежня.

685