Віктарына «Краязнаўчы музей на старонках мясцовага друку»

У рамках праекта «Краязнаўчаму музею – 95!» на працягу месяца супрацоўнікі музея на старонках у сацсетках прадстаўлялі дайджэст «Краязнаўчы музей на старонках перыядычнага друку». Яго аснову складаў кароткі аналіз артыкулаў у мясцовых газетах, якія адлюстроўваюць дзейнасць музея з моманту адкрыцця ў снежні 1926 г. і да гэтага часу. Дайджэст дапаўнялі архіўныя дакументы і фатаграфіі мінулых гадоў. Карыстальнікі сацсетак, якія азнаёміліся з ім, могуць узяць удзел у віктарыне. Адказаць на яе пытанні можна з 10.00 11 снежня да 24.00 12 снежня. Пераможцам будуць уручаны прызы ад арганізатараў.

Каб адказаць на пытанні віктарыны і прыняць удзел у розыгрышы прызоў, прайдзіце па спасылцы.

685