Асоба ў гісторыі. Панцеляймон Ражноўскі

Панцеляймон Ражноўскі (свецкае імя – Павел Сцяфанавіч Ражноўскі) – вельмі цікавая асоба ў гісторыі Навагрудчыны. У свой час ён з'яўляўся епіскапам Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскапам і мітрапалітам Мінскім і Беларускім і г. д.

Павел Сцяфанавіч быў вельмі разумным чалавекам. Скончыў ваенна-інжынернае вучылішча, курсы пры Казанскай духоўнай акадэміі. З 1921 г. Ражноўскі становіцца епіскапам Пінскім і Навагрудскім. Але ён быў пазбаўлены кафедры за непрызнанне аўтакефаліі праваслаўнай царквы ў Польшчы.У сакавіку 1942 г. разам з епіскапам Венедыктам Бабкоўскім заснаваў Беларускую мітраполію і стаў мітрапалітам.

З-за даволі цяжкіх узаемаадносін з савецкай уладай і з-за барацьбы супраць «бязбожнага бальшэвізму» Ражноўскі быў вывезены ў Германію, жыў у розных лагерах для перамешчаных асоб, а потым увайшоў у склад Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой. Панцялеймон разам з іншымі царкоўнымі дзеячамі ў складаных умовах ваеннага часу меў важную ролю ў захаванні і ладзе царкоўнага жыцця не толькі ў Мінскай епархіі, але і па ўсёй Беларусі.

627