Сусветнаму дню футбола прысвячаецца

У Краязнаўчым музеі Полацка працягваецца рэалізацыя праекта «На шляху да спартыўных вяршыняў», прысвечанага гісторыі развіцця фізкультуры і спорту ў горадзе. Традыцыйна ў снежні полацкія футбалісты далучаюцца да святкавання спартыўнай супольнасцю Сусветнага Дня футбола. Футбол быў папулярны ў Полацку яшчэ ў пачатку XX ст., але актыўнае яго развіццё пачалося толькі ў 1920–1930-я гг. Футбольная каманда горада ў той час неаднаразова станавілася пераможцам спаборніцтваў рознага ўзроўню. Поспехі полацкіх футбалістаў спыніла Вялікая Айчынная вайна. Пасля яе заканчэння пачаўся новы этап у развіцці гэтага віду спорту. У пачатку 1950-х гг. полацкая футбольная каманда «Спартак» стала чэмпіёнам рэспублікі. Хто ўваходзіў у склад гэтай каманды? Якія ўзнагароды атрымалі за перамогу спартсмены? Як у наступныя гады развіваўся футбол у Полацку? Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць, наведаўшы Краязнаўчы музей, дзе 16 снежня ў 16.00 адбудзецца адкрытая размова «Футбол – спорт для ўсіх».

Месца правядзення: канферэнц-зала, вул. Ніжне-Пакроўская, 22.

684