16 снежня. Народны каляндар

Што казалі нашыя продкі пра прыкметы, падзеі 16 снежня?

16 снежня імкнуліся правесці ў цішыні і маўчанні. Нельга было гучна размаўляць і спяваць – верылі, што нячыстая сіла тады голас адыме. Вернікі хадзілі ў храм і маліліся пра здароўе святому Іаану Маўчальніку.

Таксама ў вёсках рана лажыліся спаць – цямнела хутка, а з цемрай, як вядома, прыходзіць і нячыстая сіла, якая асабліва злавалася ў гэты дзень.

628