Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялы шчыра запрашаюць на зімовыя святы!

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялы падрыхтавалі да зімовых святаў мноства цудоўных мерапрыемстваў. Запрашаем азнаёміцца з афішай, выбраць імпрэзы, што пасуюць вашаму густу, і, вядома, завітаць да нас на святы!

 

МЕРАПРЫЕМСТВЫ З ФІКСАВАНАЙ ДАТАЙ

 

18 снежня

Навагоднія імпрэзы гурта Lumiere Tales і тэатра «Дом Сонца»:

11:00 – Дзіцячы лялечны спектакль «ВОЛШЕБНЫЕ СНЕЖИНКИ» з дзівосным светлавым шоу і жывой музыкай (3+). Добрая казка пра зімовыя цуды і Новы год. Працягласць каля 45 хвілін. Квіткі – 15 руб.

18:00 – МУЗЫЧНА-СВЕТЛАВОЕ ШОУ (12+). Тэатр «Дом сонца» пакажа магічнае маляванне святлом і праекцыйнае шоу, а гурт Lumiere Tales дапоўніць відовішча атмасфернай музыкай. Яе будуць граць на кельцкай арфе, панфлейце, гітары і фартэпіяна. Працягласць каля 60 хвілін. Квіткі – 18 руб.

Папярэдні запіс абавязковы. +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М.Багдановіча, 7а).

 

23 снежня, 18:00

Зімовыя вячоркі «У НОВЫ ГОД БЕЗ ТУРБОТ» (майстар-клас, выстава-кірмаш, інтэрактыўная гісторыя “Каляды: Што? Дзе? Калі?”, энерга-практыка, чаяванне ды інш.).

Квіткі: 3 руб.

+375 (17) 375-52-13.

Філіял «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19).

 

23 снежня, 18:30

Канцэртная праграма «КАЛЯДНЫЯ МРОІ АДАМА МІЦКЕВІЧА» з удзелам салістаў Белдзяржфілармоніі Тамары Рэмез і Аляксея Загорскага, музыказнаўцы Святлены Немагай. Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Я.Д.Голанда, М.К.Агінскага, С.Манюшкі і  Ю.Семянякі.

Квіткі: 12 руб.

+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

 

26 снежня, 13:00 і 16:30

Інтэрактыўная калядная праграма «ОЙ, КАБ КАЛЯДАК НЯДЗЕЛЬ ДЗЕСЯТАК…»

Квіткі: 5 руб.

+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

 

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАПАНОВЫ ДА ЗІМОВЫХ СВЯТАЎ

 

З 21 снежня па 23 студзеня

Праца літаратурна-мастацкай экспазіцыі «КАЛЯДНЫЯ ЦУДЫ», прысвечанай традыцыям святкавання Калядаў і Новага года на Беларусі.

Квіткі: 3 руб. – дарослыя, 1,50 руб. – навучэнцы, студэнты.

+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

 

З 21 снежня па 21 студзеня

Інтэрактыўна-пазнавальная праграма “КАЛЯДНЫЯ ЦУДЫ” (у межах экспанавання аднаіменнай выставы). Для групавых і сямейных наведвальнікаў малодшага і сярэдняга школьных узростаў. Працягласць – каля 60 хвілін.

Квіткі: 3 руб.

Папярэдні запіс абавязковы.

+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

 

З 24 снежня па 16 студзеня

Спецыяльная граграма «НОВЫ ГОД У БРОЎКІ». Святочная экскурсія па кватэры народнага паэта з эстэтыкай савецкага Новага года: упрыгожванні, віншавальныя паштоўкі і характэрныя рэчы мінулага стагоддзя. Маленькіх наведвальнікаў пацешыць майстар-клас па стварэнні і падпісанні віншавальных паштовак, якія можна будзе адразу ж даслаць блізкім.

Квіткі: 3 руб.

Папярэдні запіс абавязковы.

+375 (17) 342-09-81.

Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30).

 

З 22 снежня па 19 студзеня

Святочныя праграмы ў межах штогадовай дабрачыннай акцыі «КАЛЯДНАЯ ЗОРКА МАКСІМА» (батлейка, майстар-класы, калядны карагод, віктарына ды інш).

Квіткі: 3 руб.

Папярэдні запіс абавязковы.

+375 (17) 375-52-13.

Філіял «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19).

 

З 21 снежня па 21 студзеня

Лялечнае прадстаўленне «БАТЛЕЙКА-БАТЛЕЯ – ЧАРОЎНАЯ ДЗЕЯ…»

Папярэдні запіс абавязковы. +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М.Багдановіча, 7а).

692