У Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка з'явіўся Rutube-канал

У Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка з'явіўся афіцыйны Rutube-канал, на якім публікуюцца відэа, асвятляючыя дзейнасць арганізацыі. Вы можаце паглядзець запісы канцэртаў з фестываляў, выступаў навуковых супрацоўнікаў на канферэнцыях, відэаінтэрв'ю з мастакамі, якія выстаўлялі свае працы ў Мастацкай галерэі, майстар-класы і гэтак далей. Нядаўна былі загружаны відэа з выступамі ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі «Краязнаўства: праблемы і перспектывы развіцця ў XXI стагоддзі».

2-3 снежня 2021 года ў Полацку прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўства: праблемы і перспектывы развіцця ў XXI стагоддзі», прысвечаная 95-годдзю Краязнаўчага музея, філіяла Нацыянальнага Полацкага гістарыка-культурнага музея-запаведніка. Яе ўдзельнікамі сталі выкладчыкі ўніверсітэтаў, настаўнікі і дырэктары школ, навуковыя супрацоўнікі музеяў, вядомыя краязнаўцы, спецыялісты бібліятэк і архіваў Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана. У дакладах былі асвечаныя пытанні гісторыі і культуры Полацка, беларускіх земляў у цэлым. Спецыялісты з замежных краін прадставілі вынікі і дасягненні краязнаўчых даследаванняў у апошнія гады на сваёй радзіме. Вы можаце паглядзець праграму канферэнцыі тут.

Афіцыйны RuTube-канал Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка — https://rutube.ru/plst/45696

Плэйліст «Конференции и семинары», у якім размешчаны відэа з выступамі ўдзельнікаў канферэнцыі, — https://rutube.ru/plst/45696

Таксама ў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ёсць канал на YouTube.

592