Цікавы прадмет з фондаў музея — медаль памятны «Турнир по борьбе. г.Новогрудок. Приз им.Адама Мицкевича»

Памяць пра вялікага паэта Адама Міцкевіча ўвекавечана не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету: у гонар А.Міцкевіча названы вуліцы і прадпрыемствы, працуюць музеі, устаноўлена больш за 70 помнікаў і бюстаў, імя паэта носяць астэроід галоўнага пояса астэроідаў 5889 Міцкевіч і кратар на Меркурыі.

Адным з цікавых спосабаў ушанавання з’яўляецца Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці А.Міцкевіча, які штогод праводзіць вучэбна-спартыўная ўстанова "Гродзенская міжраённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў па зімовым відам спорта".

Школа была адкрыта ў 1994 годзе і заявіла аб сабе з першых месяцаў існавання. Невялікі калектыў рабіў усё магчымае, каб іх навучэнцы ўвайшлі ў лік прызёраў спартыўных спаборніцтваў. За перыяд дзейнасці школа зведала нямала пераўтварэнняў: адны аддзяленні адкрываліся, другія, наадварот, – заканчвалі сваю дзейнасць. Сёння ў школе працуюць аддзяленні біятлона, лыжных гонак, грэка-рымскай барацьбы, вольнай барацьбы, футбола.

Самым папулярным відам спорту з’яўляюцца лыжныя гонкі. На другім месцы па "узросце" – грэка-рымская барацьба, якая з’явілася ў канцы 1996 года. Для пераможцаў у грэка-рымскай барацьбе вырабляюць спецыяльныя медалі.

У музейнай калекцыі “Фалерыстыка” знаходзіцца адзін з такіх медалёў, які паступіў у музей у 2012 годзе.

649