Прайшоў першы майстар-клас «Шары валяем — Новы год зазываем!»

У мінулую суботу ў Музеі ткацтва прайшоў майстар-клас па вырабе навагодніх упрыгажэнняў. У кожнага атрымаўся свой эксклюзіўны шар – шэдэўр, створаны сваімі рукамі.

Колькі эмоцый, радасці і захаплення зведалі госці, бо кожны змог раскрыць свой талент, асвоіць тэхніку сухога валяння з элементамі сучаснай творчасці.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства сышлі з «цёплымі» шарамі, панеслі з сабой яркія ўражанні, сакрэты майстэрства, упэўненасць у сваіх здольнасцях і выдатны навагодні настрой.

Наступны майстар-клас - 26 снежня. Запрашаем!

656