Вынікі віктарыны «Краязнаўчы музей на старонках мясцовага друку»

У рамках праекта «Краязнаўчаму музею – 95!» карыстальнікі сацсетак з 11 па 17 снежня маглі прыняць удзел у віктарыне «Краязнаўчы музей на старонках мясцовага друку». Гэтая інтэлектуальная гульня прыцягнула ўвагу 19 чалавек, у асноўным жыхароў Полацка і Полацкага раёну. Яе ўдзельнікамі сталі людзі, якія цікавяцца гісторыяй свайго краю, а таксама наведваюць амаль усе мерапрыемствы, якія праводзяцца старэйшым музеем горада. Лепшыя адказы на пытанні віктарыны належаць сям'і Сцяржанавых – Уладзіміру, навучэнцу 10 класа ДУА «Фарынаўская сярэдняя школа Полацкага раёна», і Аксане Сцяржанавай, настаўніку ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка», а таксама Маргарыце Чашавай, супрацоўніку турцэнтра ПДУ. Ім уручаны прызы ад арганізатараў віктарыны.

690