Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік віншуе з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік віншуе з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым! Гэтыя светлыя святы заўсёды нясуць з сабой надзеі на лепшае, новыя мары і чаканні. Мы хочам шчыра падзякаваць наведвальнікам нашых музеяў і сайта, арганізацыям, якія супрацоўнічаюць з намі, за тое, што вы былі разам з намі ўвесь 2021 год. У наступным годзе мы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і працвітання. Радасці вам, поспехаў і множання шчаслівых момантаў! Вясёлых навагодніх святаў!

609