24 снежня. Адам Міцкевіч

24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе на Навагрудчыне нарадзіўся Адам Міцкевіч - паэт, асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху, сябар Таварыства філаматаў. Некаторымі з беларускіх літаратараў Міцкевіч вызнаецца за аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Цікавы факт: пупавіну маленькаму Адаму перарэзалі над кнігай – каб хлопчык быў таленавітым да розных навук.

Дзяцінства будучы паэт правёў у Навагрудку: у 1807 годзе маленькі Адам разам са сваім братам Францішкам паступіў у першы клас Навагрудскай Дамініканскай школы, вывучаў лацінскую, польскую, рускую, французскую, нямецкую мовы. Пасябраваў будучы паэт у школе з Янам Чачотам, тады ж пачаў пісаць маленькія вершы.

Да сённяшніх дзён творы Адама Міцкевіча карыстаюцца папулярнасцю сярод чытачоў ва ўсім свеце: “Дзяды”, “Пан Тадэвуш”, “Конрад Валенрод” і інш.

698