Помнікі Міцкевічу ў свеце — Бельска-Бяла (Польшча) — помнік на месцы іншага помніка

Бельска-Бяла (польск. Bielsko-Biała) — горад на поўдні Польшчы з насельніцтвам 170 663 чалавек (2019 г.).

Помнік Адаму Міцкевічу адкрыты ў 1961 годзе. Ён стаіць у цэнтральнай частцы плошчы Адама Міцкевіча. На пастаменце надпіс на польскай мове: «Адаму Міцкевічу прароку польскага народа грамадскасць Бельска-Бяла. 1961».
 

Што цікава, помнік Міцкевічу ўсталяваны дакладна на месцы помніка Габрыэлю Нарутовічу - першаму прэзідэнту адроджанай Польскай Рэспублікі, які быў застрэлены на мастацкай выставе ў Варшаве на 5-ы дзень з дня ўступлення на пасаду ў 1922 годзе. Помнік яму існаваў у 1928—1939 гадах. Быў разбураны падчас германскай акупацыі.

641