Museum.by віншуе з Новым годам!

Інтэрнэт-партал «Музеі Беларусі» (museum.by) віншуе з Новым годам! Няхай 2022 год прынясе вам радасць, новыя ўражанні, надзеі і аптымізм, стане годам яскравых ідэй і знакавых падзей. Няхай ён стане выдатнай магчымасцю працягнуць паспяховыя пачынанні і рэалізаваць новыя планы.

Ад усёй душы дзякуем наведвальнікам Інтэрнэт-партала «Музеі Беларусі», калектывам музеяў, якія актыўна працавалі з сайтам на працягу адыходзячага 2021 года. У Новым годзе мы жадаем вам працаваць таксама паспяхова, прыцягваючы новых наведвальнікаў у музей. Мы рады супрацоўнічаць з вамі ў рамках нашай суполкі «Музеі Беларусі» і гатовыя дапамагаць вам развіваць Інтэрнэт-праекты. З надыходзячымі святамі!

532