Супрацоўніцтва працягваецца

Краязнаўчы музей Полацка даўно і актыўна супрацоўнічае з многімі ўстановамі адукацыі горада. У Год гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь такое супрацоўніцтва асабліва актуальнае. У студзені 2022 года, у рамках рэалізацыі Праграмы развіцця адукацыйнага турызму, свой маршрут узаемадзеяння з музеем прапанавала УА «Сярэдняя школа №1 г. Полацка». Навучэнцы школы сталі пастаяннымі наведвальнікамі музея, якія пашыраюць і паглыбляюць свае базавыя веды па гісторыі роднага краю. А на пляцоўцы выставы «Народжаныя перамагаць» яны знаёмяцца з людзьмі, якія сталі спартыўным гонарам не толькі Полаччыны, але і ўсёй краіны, што садзейнічае фарміраванню ў вучняў здаровага ладу жыцця. Краязнаўчы музей гатовы да супрацоўніцтва і з іншымі навучальнымі ўстановамі.

647