Музей «Беларуская хатка» запрашае на «Лютаўскія вячоркі»

20 лютага а 12-й гадзіне філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Беларуская хатка” і творчая майстэрня Terram Album запрашаюць на лютаўскія вячоркі!

Вас чакае:

  • шпацыр па музею;
  • выстава-кірмаш рэчаў паўсядзённага ўжытку ў этна-стылі;
  • інтэрактыўны экскурс “Мы створаны для радасці” (паняткі радасці, шчасця, задавальнення ў традыцыйнай і сучаснай культуры);
  • энерга-практыка “Напаўненне радасцю”;
  • майстар-клас “Лялька-выканальніца жаданняў”;
  • чаяванне ў цёплым сяброўскім коле ды іншыя цікавосткі.

Кошт удзелу: 3 руб.

Адрас: вул. Рабкораўская, 19.

624