Народнае свята «Масленіца»

Масленіца - гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Галоўнымі атрыбутамі свята традыцыйна былі - пудзіла Масленіцы, забавы, гулянні і, вядома ж, бліны - круглыя, румяныя, гарачыя, раней яны мелі рытуальнае значэнне, паколькі ўяўлялі сабой сімвал сонца, якое ўсё ярчэй разгаралася, падаўжаючы дні.

25 лютага ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” адбылося народнае свята “Масленіца”. Супрацоўнікі музея правялі для школьнікаў і настаўнікаў з г.Мінска  экскурсіі па музею, госці пазнаёміліся з  традыцыйнымі рамёствамі ў майстэрнях. Птушкі, зробленыя падчас майстар-класу, развесілі на галінках дрэваў, каб Вясна бачыла, што прадвеснікі ўжо прыляцелі.  Работнікі ДУК “Івянецкі Дом культуры” сустрэлі гасцей  гульнямі і песнямі,  танцамі і карагодамі, конкурсамі і вогнішчам, на якім пасля палілі пудзіла Масленіцы і зазывалі вясну. Пасля забаў частаваліся блінамі ды травяной гарбатай.

Запрашаем і вас наведаць музей і прыняць удзел у народным свяце "Масленіца"!  

775