Музей «Беларуская хатка» запрашае на сакавіцкія вячоркі

4 сакавіка а 18-й гадзіне філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Беларуская хатка” і творчая майстэрня Terram Album запрашаюць на майстар-клас па стварэнні таемнага памагатага ва ўсіх справах!

Вас чакае:

  • шпацыр па музею;
  • выстава-кірмаш рэчаў у этна-стылі з веснавым настроем (можна падабраць падарункі для сваіх прыгажунь);
  • практыкум для ўсіх “Час і знакавыя кропкі ў карціне свету нашых продкаў”;
  • энерга-практыка “Кропка часу”;
  • майстар-клас “Таемны памагаты”;
  • чаяванне ў цёплым сяброўскім коле ды іншыя цікавосткі.

Кошт удзелу: 3 руб.

Адрас: вул. Рабкораўская, 19.

748