Асоба ў гісторыі. Ванда Банішэўская

2 сакавіка 2003 года памерла сястра супольнасці Сясцёр ад Анёлаў Ванда Банішэўская, носьбітка стыгматаў, вязень ГУЛАГу.

Ванда Банішэўская нарадзілася ў 1907 годзе ў вёсцы Каменка каля Навагрудка. Жыла там разам з бацькамі Францішкам і Геленай, братамі і сёстрамі. 6 студзеня 1925 уступіла ў бесгабітовую кангрэгацыю Сёстраў ад Анёлаў у Вільні, 2 жніўня 1926 года атрымала манаскае імя Марыя Вацлава.

У 1934 годзе, у Вялікі чацвер, атрымала стыгматы. Мела незагойныя раны на руках, ступнях, галаве, правым баку і тулаве, ды раны ад бічавання. Раны з'яўляліся пераважна па абедзе ў чацвяргі ды пятніцы, а найбольш у вялікім посце і Вялікім тыдні. Паводле згадак сведкаў, мела дар прароцтва, неядзення і аздараўлення.

Ванду Банішэўскую шануюць і памятаюць у Наваградку, так яна напачатку была прыхаджанкай касцёла Архангела Міхаіла.

Бэатыфікацыйны працэс з ініцыятывы Сёстраў ад Анёлаў распачаўся 9 лістапада 2020 года ў Варшаўскай архідыяцэзіі.

678