У Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла аўтарская экскурсія «Быццам абсыпана промнямі зор…»

4 сакавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла аўтарская экскурсія “Быццам абсыпана промнямі зор…”. Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена незвычайная грань гісторыі Петруся Броўкі – жыццё і творчасць паэта праз прызму жанчын у яго жыцці. Расповед пра лёсы маці паэта, Алены Сцяпанаўны Броўка, жонкі і паплечніцы – Алены Міхайлаўны арганічна дапоўніўся асабістымі рэчамі сям’і, прадстаўленымі на экспазіцыі. Акцэнтавалася ўвага на “перлінах” любоўнай лірыкі паэта.

659