Запрашаем прыняць удзел у конкурсе «Майму Паэту прысвячаю…»

Рэспубліканскі літаратурны конкурс

сярод школьнікаў і моладзі «Майму Паэту прысвячаю…»

 

2022 год азнаменаваны 140-гадовым юбілеем класіка беларускай літаратуры народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. З гэтай нагоды Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае да ўдзелу ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе сярод школьнікаў і моладзі «Майму Паэту прысвячаю…», які распачаў цыкл юбілейных мерапрыемстваў. Конкурс стартаваў 24 студзеня 2022 года.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці, падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце ад 6 да 35 гадоў. На конкурс прымаюцца празаічныя творы (апавяданні, казкі, нарысы, эсэ, інтэрв’ю і інш.), а таксама вершы, прысвечаныя асобе і творчасці Якуба Коласа. Творчая работа ў любой намінацыі павінна ці быць прысвячэннем Якубу Коласу, ці ўтрымліваць спасылку да творчасці класіка або факта яго біяграфіі. Лепшыя работы будуць надрукаваны ў зборніку “140 прысвячэнняў Песняру”, а пераможцы будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання. Акрамя таго, усе ўдзельнікі творчага спаборніцтва змогуць пабачыць свае творы на сайце www.kolasmuseum.by.

З Палажэннем конкурсу можна азнаёміцца на афіцыйным сайце музея www.kolasmuseum.by. Канчатковы тэрмін прыёму конкурсных работ – 24 красавіка 2022 года.

 

Сардэчна запрашаем да ўдзелу і супрацоўніцтва!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by;

kolasmuseum@gmail.com (для конкурсных работ)

676