Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю «Пад сонцам свабоды на вольнай зямлі…»

15 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю “Пад сонцам свабоды на вольнай зямлі…”.

Беларусы – народ, які мае ўсё, каб з гонарам казаць пра гэта. Натуральна, што кожная нацыя павінна мець сваю канстытуцыю, сцяг, гімн і іншыя безумоўныя пацверджанні . На лекцыі “Пад сонцам свабоды на вольнай зямлі…” раскажам вам пра ўклад Петруся Броўкі ў станаўленне атрыбутаў сапраўднай нацыі і распавядзем гісторыю беларускіх гімнаў.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

616