Цікавы музейны прадмет. Матачнік

Амаль кожны з нас у дзяцінстве лавіў жукоў і саджаў іх у карабок ад запалак. Тады гэта была гульня накшталт тамагочы, але хто ж мог сабе ўявіць, што гэта можа быць і надта карысны рабочы навык? А вось аказваецца, што можа, бо сенняшні цікавы музейны прадмет – матачнік. Калі сярод нашых чатачоў есць пчалаводы, то іх канешне гэта не надта здзівіць, але мы ўсім калектывам з вялікай зацікаўленнасцю разглядалі гэтую невялічкую клетачку.

Для чаго яна патрэбна? Як вынікае з назвы, каб злавіць пчаліную матку. Навошта матку ўвогуле лавіць? Тут усе цікавей. Аказваецца,  калі ў вуллі  з’яўляецца другая матка, то ўжывацца разам яны ужо не могуць. Усе як у людзей: две гаспадыні ў хаце – чакай бяды. Таму адна з матак гаворыць нешта накшталт “гэты вулей занадта малы для нас дваіх” і пакідае яго, але не сама, а з паловай рою, што прывядзе да скарачэння УВП вулля амаль у два разы. З гэтай нагоды матку неабходна злавіць і перанесці ў іншы ўлей разам з яе падданымі, каб не страціць іх назаўжды.

Ну і канешне есць яшчэ адна відавочная і меркантыльная прычына, навошта лавіць матку – яе можна прадаць.

Вось такі цікавы і даволі незвычайны, але надта карысны прадмет. Калі мы штосьці не так зразумелі ці не напісалі, то запрашаем пчаляроў у каментарыі. І памятайце: don`t worry, bee happy.

623