Праект «Кропка росту»

У 2022 годзе пачалася рэалізацыя сумеснага праекта «Кропка росту» ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Полацка», кафедры гісторыі і турызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. 16 сакавіка 2022 года на пляцоўцы СШ №14 прайшла навукова-даследчая канферэнцыя школьнікаў «Памяці вартыя...». Больш за 20 вучняў з 2 па 10 клас прадставілі работы, прысвечаныя, у асноўным, гісторыі старажытнага горада Беларусі. У склад журы канферэнцыі ўвайшлі загадчык Краязнаўчага музея Полацка Ірына Воднева, загадчык Музея баявой славы Сяргей Копыл, загадчык кафедры гісторыі і турызму ПДУ Алеся Корсак. Дзеці са сваімі педагогамі на працягу некалькіх тыдняў наведвалі бібліятэкі і музеі, гутарылі з жыхарамі свайго мікрараёна, праводзілі сацапытанні сярод аднагодкаў. Вынікі гэтых даследаванняў і былі прадстаўлены на канферэнцыі. Лепшыя работы навучэнцаў адзначаны памятнымі дыпломамі, а іх аўтары запрошаны на канферэнцыю больш высокага ўзроўню.

634